Падпісаны закон, які прадугледжвае адтэрміноўкі плацяжоў па крэдытах у “цяжкай жыццёвай сітуацыі”
19 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў закон “Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікразайме”, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як сцвярджаецца, накіраваны, на “комплекснае ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асоб”, а таксама “павышэнне ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг”.
Закон прадугледжвае прадастаўленне фізічным асобам больш разгорнутай інфармацыі аб умовах крэдыту (мікразайму) і правядзенне абавязковай ацэнкі іх крэдытаздольнасці.
Устанаўліваюцца “істотныя ўмовы дагавораў спажывецкага крэдыту (мікразайму), абмежаванне памеру працэнтаў па дагаворы спажывецкага мікразайму”. Акрамя таго, уведзена забарона на “спагнанне няўстойкі за датэрміновае вяртанне спажывецкага крэдыту і дадатковых плацяжоў” за яго карыстанне.
Крэдытаатрымальнікі, “якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі”, змогуць атрымліваць адтэрміноўкі плацяжу.
Прадугледжана таксама магчымасць удзелу трэціх асоб ад імя крэдытадаўцы (пазымадаўца) без спагнання ўзнагароджання з грамадзян.
Закон змяшчае норму аб унясенні змяненняў у Грамадзянскі кодэкс у частцы вызначэння ў дагаворы арэнды (акрамя дагавора лізінгу) памеру арэнднай платы толькі ў рублях.
Новаўвядзенні “паспрыяюць фарміраванню больш празрыстага і зразумелага заканадаўства”, а таксама забяспечаць “дадатковыя гарантыі грамадзянам”, лічаць у прэс-службе.
Прадстаўляючы 2 кастрычніка 2024 года законапраект у Палаце прадстаўнікоў для разгляду ў першым чытанні, намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Ілона Лядніцкая адзначыла, што пад “цяжкай жыццёвай сітуацыі” можа быць смерць жонкі/мужа, страта працы, прызнанне крэдытаатрымальніка (пазычальніка) інвалідам, павелічэнне колькасці асоб, якія знаходзяцца на ўтрыманні, часовая (40 і больш дзён) непрацаздольнасць.
Акрамя таго, “істотным новаўвядзеннем” з’яўляецца зніжэнне гранічнага памеру сумы працэнтаў па дагаворы спажывецкай мікрапазыкі, якая была рэгламентавана ўказам ад 23 кастрычніка 2019 года № 394, які рэгулюе мікрафінансавую дзейнасць.
Пры распрацоўцы праекта закона “ён перагледжаны, што палепшыць становішча пазычальнікаў”.
Сума працэнтаў па спажывецкай мікрапазыцы будзе залежаць ад тэрміну яе вяртання і не зможа перавышаць: 100% сумы мікрапазыкі — па мікрапазыках да года; 200% сумы — па мікрапазыках звыш года, удакладніла яна (Фармулёўка ўказа: “Сума належных мікрафінансавай арганізацыі працэнтаў, што спаганяюцца па дагаворы мікрапазыкі, не можа перавышаць двухразовай сумы мікрапазыкі, прадастаўленай мікрафінансавай арганізацыяй”. — “Позірк”.).
Новы закон будзе распаўсюджвацца на банкі, ламбарды, якія даюць мікрапазыкі пад заклад (іх каля 80) і аператараў сотавай сувязі – прадстаўнік Нацбанка пацвердзіла, што іх плануецца надзяліць правам прадастаўляць спажывецкія мікрапазыкі.
Гл. таксама па тэме:
Рэгуляванне ў галіне крэдытавання і мікрафінансавання ў Беларусі будзе гарманізавана з РФ
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПерад выбарамі ўлады спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ "Гомельхімсэрвіс" для "недапушчэння напружанасці ў калектыве" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка