Мінск 21:03

Большасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне

Ілюстрацыйнае фота: sputnik.by

19 лютага, Позірк. Большасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі, сведчаць вынікі даследавання, праведзенага незалежнымі сацыёлагамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несцяровічам.

Вынікі апытання “Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе”, у якім удзельнічала 800 чалавек (на анлайн-платформах), былі прадстаўленыя 19 лютага.

Максімальны працэнт — 19 — набрала меркаванне аб неабходнасці пашырыць выкарыстанне рускай мовы ў сферы камп’ютэрных і відэагульняў. Далей: фільмы і серыялы (15%), праца дзяржорганаў, дакументы, армія (па 12%), вонкавая рэклама, вышэйшая адукацыя (па 11%), дашкольная, сярэдняя адукацыя, СМІ, афармленне гарадоў, палітыка і дзяржкіраванне, эстрада, шоу-бізнес (па 10%), кнігавыдавецтва (9%).

У два-тры разы больш рэспандэнтаў выступаюць за пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы: 33% — у дашкольнай адукацыі, па 32% — у сярэдняй адукацыі і вонкавай рэкламе, па 29% — у СМІ, афармленні гарадоў, сферы палітыкі і дзяржкіравання, 27% — на эстрадзе, у шоў-бізнэсе агулам, па 26% — у працы дзяржорганаў, дакументах, фільмах, серыялах, кнігавыдавецтве, 25% — у вышэйшай адукацыі, па 20% — у войску, кампутарных і відэагульнях.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: