Чэшскія дэпутаты заклікалі да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
21 лютага, Позірк. Камітэт па замежных справах Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі 20 лютага прыняў рэзалюцыю, у якой “не прызнае непразрыстыя выбары, праведзеныя 26 студзеня 2025 года дзяржаўным апаратам і сілавымі структурамі Беларусі як сапраўдныя прэзідэнцкія выбары, а Аляксандра Лукашэнку — законна абраным прэзідэнтам“.
Дэпутаты заклікалі “рэжым Лукашэнкі” дазволіць арганізацыю новых свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, у якіх “маглі б узяць удзел палітычныя зняволеныя, а таксама прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, якія былі вымушаныя знаходзіцца ў выгнанні; ва ўмовах, калі выбарчы працэс не будзе суправаджацца рэпрэсіямі, асобы сябраў выбарчых камісій не будуць хавацца, будуць дапушчаныя незалежныя назіральнікі, а падлік бюлетэняў будзе празрыстым“.
Камітэт выказаў “падтрымку дэмакратычным сілам Рэспублікі Беларусь, узначаленым нацыянальным лідарам Святланай Ціханоўскай“, і высока ацаніў іх “праўкраінскую пазіцыю ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і еўрапейскага выбару для Рэспублікі Беларусь”.
Заяўлена, што “чэшскі бок будзе працягваць падтрымліваць правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь і еўрапейскія памкненні Рэспублікі Беларусь у рамках “Усходняга партнёрства”.
У Камітэт па замежных справах ніжняй палаты парламента Чэхіі ўваходзяць 20 з 200 членаў Палаты дэпутатаў — ніжняй палаты парламента Чэхіі 19-га склікання.
На электаральнай працэдуры 26 студзеня, якую афіцыйны Мінск лічыць“ прэзідэнцкімі выбарамі”, за Аляксандра Лукашэнку, паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў.
Працэдура прайшла пад поўным кантролем уладаў і на фоне беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій.
Аб непрызнанні вынікаў “выбараў” у той ці іншай форме заявіла 40 краін: Албанія, Андора, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Нарвегія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя і Эстонія.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка