Мінск 19:51

Дырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў

21 лютага, Позірк. Моўная разнастайнасць “адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцці таго ці іншага этнаса”, адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы (адзначаецца ў свеце 21 лютага).

“Напрыклад, у мове эскімосаў, паўночнага народа, дзясяткі назваў ільду, у ірландцаў дзясяткі назваў ветру, паколькі яны маракі, ну а мы ўсё-такі людзі на балоце, і таму ў нас дзясяткі і нават сотні назваў балотаў”, — сказаў ён.

Яшчэ адным “паказальнікам ідэнтычнасці” навукоўца назваў фразеалогію. На яго думку, аналізуючы яе, можна зразумець, напрыклад, адносіны той ці іншай нацыі да працы (“Выходзь на поле з касой, дык будзеш з ядой”) ці да грошай (“Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць”).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: