МУС даў справаздачу аб выяўленні ў 2024 годзе 2 тыс. кіроўцаў без правоў і павелічэнні колькасці адпраўленых у ЛПП
21 лютага, Позірк. У 2024 годзе з выкарыстаннем сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі выяўлена амаль 2 тыс. кіроўцаў без правоў, паведаміў намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Юрый Назаранка на пасяджэнні калегіі ведамства 21 лютага.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, выкарыстанне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі дае магчымасць фіксаваць парушэнне правілаў спынення і стаянкі, выяўляць вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання. Працягваецца развіццё інтэлектуальных транспартных сістэм, стварэнне і абнаўленне ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах аўтаматызаванай сістэмы кіравання дарожным рухам, адзначыў Назаранка.
Паводле звестак МУС, у 2024 годзе накіравана больш грамадзян, у тым ліку непрацуючых і нарказалежных, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП; установы знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС). Адзначаецца, што “дзякуючы сістэмнаму падыходу на траціну зніжана колькасць працаздольных падулічаных, не занятых у эканоміцы”. Канкрэтныя лічбы не прыводзяцца.
Як заявіў Назаранка, патрабуюць “пільнай увагі раней судзімыя і замежнікі”, патрэбныя “дадатковыя меры па кантролі за ўездам-выездам, знаходжаннем іншаземцаў і працоўнай дзейнасцю, якой яны займаюцца”.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, у сярэднім у ЛПП штогод накіроўваецца 6-7 тыс. чалавек, у 2022 годзе іх было 7.320. МУС паведамляла, за 10 месяцаў 2023 года паводле рашэння судоў у ЛПП накіравана больш за 6 тыс. чалавек з алкагольнай залежнасцю.
Са студзеня 2024 года патрапіць у ЛПП можна пры наяўнасці за год двух (раней трох) адміністрацыйных пратаколаў паводле арт. 19.3 КаАП (знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы).
У ЛПП таксама накіроўваюць людзей, якія трапілі ў бальніцу з атручэннем алкаголем, наркотыкамі, псіхатропамі і атрымалі папярэджанне аб магчымасці накіравання ў прафілакторый, а затым на працягу года зноў змешчаных у стацыянар з той жа праблемай.
Пры гэтым у ЛПП больш не накіроўваюць бацькоў, абавязаных кампенсаваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне дзяцей, і беспрацоўных, якія вядуць “асацыяльны лад жыцця”, а толькі людзей з залежнасцю ад алкаголю і наркатычных сродкаў.
Праваабаронцы лічаць, што сістэма ЛПП парушае правы чалавека і з’яўляецца па сутнасці месцам пазбаўлення волі, дзе асноўны метад лячэння — прымусовая праца. Вядомыя выпадкі накіравання ў такія ўстановы палітвязняў.
Паводле звестак “Вясны”, у краіне 8 ЛПП. Іх колькасць МУС плануе павялічыць за кошт планаванага расфармавання папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах (Брэсцкая вобласць), дзе зараз утрымліваюцца ў тым ліку палітвязні.
Згодна з падлікамі праваабаронцаў, усяго каля 5% людзей, якія праходзілі лячэнне ў ЛПП, на кароткі час губляюць гэтую залежнасць.
Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама анансавала з 17 лютага “пазапланавыя адпрацоўкі” асобаў, не занятых у эканоміцы.
“Позірку” дакладна вядома, што ўчастковыя міліцыянеры наведваюць сваякоў пакінуўшых Беларусь і апытваюць іх на прадмет месцазнаходжання тых, хто з’ехаў. Сярод іншага задаюць пытанні аб іх працаўладкаванні. Пасля жніўня 2020 года з краіны, баючыся рэпрэсій, выехалі дзясяткі тысяч чалавек. Колькасць занятых у эканоміцы штогод скарачаецца на дзясяткі тысяч.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка