Мінск 19:42

Лукашэнка назваў беларускае войска “высокатэхналагічным, кампактным і мабільным“

23 лютага, Позірк. “Высокатэхналагічнай, кампактнай і мабільнай“ назваў беларускае войска Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл.

На яго думку, такое войска і “ўся ваенная арганізацыя дзяржавы” здольныя “адказаць на любыя выклікі часу і з’яўляюцца сёння надзейным шчытом для народа, гарантам міру на беларускай зямлі“.

“Асаблівыя словы падзякі” Лукашэнка адрасаваў “вайскоўцам, супрацоўнікам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі“.

У 2020 годзе Лукашэнка ўтрымаўся ва ўладзе дзякуючы вернаму яму сілавому апарату, які здушыў масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на ягоную карысць. Масавыя рэпрэсіі працягваюцца пяты год.

Падзяліцца: