Мінск 15:12

Восем чалавек загінула на пажарах за мінулыя суткі — антырэкорд пасля Новага года

Ілюстрацыйнае фота: МНС

23 лютага, Позірк. Восем чалавек загінула на пажарах за мінулыя суткі (з 6 гадзін 22 лютага да 6 гадзін 23 лютага), вынікае са зводкі МНС.

Тры чалавекі сталі ахвярамі агню ў Мінскай вобласці, два — у Гомельскай, па адным — у Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай.

Усяго за суткі здарыўся 41 пажар: 13 — у Гомельскай вобласці, 12 — у Мінскай, 6 — у Віцебскай, 4 — у Магілёўскай, па 3 — у Брэсцкай і Гродзенскай.

Як сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз сводак МНС, па колькасці ахвяр і пажараў гэта антырэкорд пасля Новага года (з 6 гадзін 31 снежня да 6 гадзін 1 студзеня), калі здарылася 44 пажары і загінула 9 чалавек.

З пачатку года на пажарах загінула 133 чалавекі — на 25,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (106). Колькасць пажараў дасягнула 1.071 — на 27,5% больш (840). Знішчана 123 будынкі (+19,4%; 103), пашкоджана 695 (+24,6%; 558).

Падзяліцца: