Мінск 02:56

У ноч на 23 лютага тры расійскія БПЛА-імітатары паляцелі ў бок Беларусі — Генштаб УСУ

23 лютага, Позірк. Тры расійскія беспілотнікі-імітатары ў ноч на 23 лютага паляцелі ў бок Беларусі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Усяго РФ запусціла 267 ударных дронаў тыпу “шахед“ і БПЛА-імітатараў. 119 фальшывых дронаў “лакацыйна згублена”, адзначаецца ў рэлізе.

Апошні раз пра залёт расійскіх БПЛА ў беларускую паветраную прастору паведамлялася 13 лютага.

Расійскую вайсковую актыўнасць у Беларусі да нядаўняга часу адсочваў праект “Беларускі гаюн“, але ён быў спынены заснавальнікам Антонам Матолькам праз уцечку звестак інфарматараў.

Падзяліцца: