Мінск 16:36

За мінулыя суткі на пажарах загінула сем чалавек, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад атрыманых раней апёкаў

Иллюстративное фото: Raquel Raclette / unsplash.com

24 лютага, Позірк. Ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 лютага да 6:00 24 лютага) стала восем чалавек, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле даных абласных упраўленняў МНС, у Магілёўскай вобласці загінула тры чалавекі (у Чавускім раёне — два, Круглянскім — адзін), Віцебскай — два (па адным у Мёрскім і Глыбоцкім раёнах), Гродзенскай — адзін (у Слонімскім раёне).

У Гомельскай вобласці зафіксаваныя дзве смерці ад агню: адзін чалавек загінуў на пажары ў Лоеўскім раёне, што адбыўся непасрэдна ў мінулыя суткі; другі — памёр у бальніцы ад апёкаў, атрыманых 21 лютага на пажары ў Рагачоўскім раёне.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 1.109 пажараў — на 29,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (855). Ад агню загінуў 141 чалавек (+33%; 106), траўмавана — 75 (-9,6%; 83).

Падзяліцца: