Мінск 17:12

Рост прамысловасці Беларусі стрымліваюць недахоп працоўнай сілы і высокая загрузка магутнасцяў — ЕАБР

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

24 лютага, Позірк. Абмежаваная магчымасць прыцягнення работнікаў і высокая загрузка магутнасцей (каля 70% паводле апытанняў прадпрыемстваў) з’яўляюцца фактарамі, якія стрымліваюць рост прамысловасці Беларусі, такое меркаванне выказалі ў штотыднёвым макрааглядзе аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Адзначаецца, што рост валавога ўнутранага прадукту на 3,7% у гадавым вымярэнні, зафіксаваны па выніках студзеня 2025—га, “сфармаваны пераважна сектарамі, арыентаванымі на спажывецкі попыт і будаўніцтва”: рознічны тавараабарот вырас на 12,2%, аб’ём будаўнічых работ, паводле папярэдніх звестак, — на 11,2%.

Пры гэтым у прамысловасці, званай “ключавым драйверам эканомікі папярэдняга года”, рост выпуску склаўся “крыху ніжэй за тэмпы росту ВУП” — 2,9% год да года.

Узровень занятасці насельніцтва Беларусі (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15–74 гадоў) у чацвёртым квартале 2024 года склаў 66,6% — на 1,1 працэнтнага пункта менш, чым за аналагічны перыяд 2023—га, гэта самы нізкі паказчык за апошнія 8 гадоў, вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле даных статыстычнага ведамства, у студзені 2024 года ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 11,6 4 млн 114,9 тыс., жніўні — 4 млн 118,5 тыс., верасні — 4 млн 108,7 тыс., кастрычніку — 4 млн 117,5 тыс., лістападзе — 4 млн 120,5 тыс., снежні — 4 млн 129,7 тыс.

Падзяліцца: