Мінск 20:58

У Мінску будуць судзіць журналістку Паліну Піткевіч — СМІ

24 лютага, Позірк. У Мінскім гарадскім судзе 7 сакавіка пачнецца працэс над журналісткай Палінай Піткевіч. Яна абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (удзел у “экстрэмісцкім фарміраванні“), паведамляе “Наша Ніва“.

КДБ лічыць Піткевіч датычнай да праекта MediaIQ, які ў чэрвені 2024 года быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем“. Пры гэтым камітэт згадваў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў. Сярод датычных да праекта былі таксама названыя Надзея Белахвосцік, Аляксей Худанаў, Дар’я Глухава, Паўлюк Быкоўскі, Алена Верашчагіна, Антон Сайфулаеў, Аляксей Шунтаў, Ала Шарко, Віктар Малішэўскі.

Паведамляецца, што прыкладна ў той жа час акаўнты журналісткі былі актыўныя апошні раз.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у месцах несвабоды ўтрымліваецца каля 40 прадстаўнікоў СМІ.

Падзяліцца: