Мінск 13:33

У Мастоўскім раёне агонь ад сухой травы знішчыў чатыры гаспадарчыя пабудовы

Стоп-кадр відэазапісу МНС: "Позірк"

24 лютага, Позірк. Чатыры пабудовы знішчана днём 24 лютага ў вёсцы Монькавічы Мастоўскага раёна (Гродзенская вобласць) у выніку распаўсюджвання агню з сухой травы, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Яшчэ адна пабудова пашкоджаная. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

У 15.33 відавочца паведаміў ратавальнікам, што гарыць сухая трава, агонь распаўсюджваецца на гаспадарчыя пабудовы. Полымя, якое разносілася ветрам, стварыла пагрозу для бліжэйшых жылых дамоў. На месцы здарэння працавала восем пажарных разлікаў. У 17.05 пажар быў ліквідаваны.

Паводле даных МНС, ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 23 лютага да 6 гадзін 24 лютага) стала восем чалавек.

З пачатку года ў Беларусі здарылася 1.109 пажараў — на 29,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (855). Ад агню загінуў 141 чалавек (+33%; 106), траўмавана 75 (-9,6%; 83).

Падзяліцца: