Мінск 18:14

У студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

25 лютага, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені 2025 года склаў 2.427,4 рубля — на 266,5 менш (-9,89%), чым у снежні 2024-га (2.693,9), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені ў параўнанні са снежнем заробак традыцыйна больш нізкі. Згодна з праведзеным “Позіркам”параўнальным аналізам даных Белстата, у студзені 2024 года падзенне склала 12,3%, у студзені 2023-га — 12%, у студзені 2022-га — 11,8%, у студзені 2021-га — 12,5%, у студзені 2020-га — 9,7%.

Падзяліцца: