КР заклікала да змагання за Украіну, аднаўленне яе тэрытарыяльнай цэласнасці

25 лютага, Позірк. Да змагання за перамогу Украіны, аднаўленне яе тэрытарыяльнай цэласнасці і мірнага жыцця заклікала Каардынацыйная рада (КР) у апублікаваным 25 лютага звароце з нагоды гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Перамога Украіны “стане важным крокам на шляху да вызвалення і дэмакратычных перамен у самой Беларусі”, лічаць аўтары: “Будучыня нашых краін звязаная, і разам мы зможам дамагчыся свабоды, справядлівасці і бяспекі для ўсіх”.
Каардынацыйная рада “ад імя беларусаў” выказвае “поўную падтрымку народу Украіны”: “Беларусь, захопленая рэжымам Лукашэнкі, была выкарыстана ў якасці плацдарма для гэтага нападзення, але абсалютная большасць беларусаў ніколі не падтрымлівала і не падтрымаюць гэту вайну. Аб гэтым сведчаць сотні беларусаў, якія ваююць на баку Украіны, а таксама сотні затрыманых і тых, хто знаходзіцца ў турэмным зняволенні за заклікі да падтрымкі Украіны, за заклікі да спынення агрэсіі, за данаты на ЗСУ, за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскіх войск і дыверсіі супраць агрэсара на тэрыторыі Беларусі і РФ”.
КР упэўненая, што ўсе ваенныя злачынцы — “ад Пуціна да Лукашэнкі і іх паплечнікаў” — павінны паўстаць перад міжнародным судом, і заклікае свет “не спыняць падтрымку і ўзмацняць ціск на агрэсараў”.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, як мінімум 41 чалавекі прыгавораны ў Беларусі ў крымінальным парадку за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам на баку Кіева. За намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя мінімум 30 чалавек. За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў медыя асудзілі не менш як 93 чалавек.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся ў 2,3 раза больш за расійскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКаранавірусная інфекцыя застаецца прычынай пнеўманій у Беларусі — санслужба (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШтогод некалькі тысяч чалавек, якія першапачаткова былі супраць прышчэпак, удаецца накіраваць на шлях вакцынацыі — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём нададзеных паслуг спадарожнікавай сувязі вырас у 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у Беларусь у траўні — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+