Мінск 02:35

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

25 лютага, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Цяпер іх у Беларусі 1.223 чалавекі.

Гэта асуджаныя Віктар Саўчыц (шэсць гадоў пазбаўлення волі; арт. 361, 369, 368, 130 Крымінальнага кодэкса); Аляксей Горын (тэрмін невядомы; 130); Сяргей Кабурнееў (тры гады; 368, 295); Леанід Церабей (аналагічна; 370, 130, 342, 367, 368); Уладзімір Махнач (тэрмін невядомы; 130, 368 і 369).

Таксама палітвязнямі прызнаны ўзятыя пад варту і абвінавачаныя Аляксандр Сезень (арт. 130); Юрый Залатухін (356 — “здрада дзяржаве”); Анатоль Крупін (130); Віктар Вераб’ёў (356, 426, 3614, 3611, 342); Аляксандр Яворскі (130, 368); Сяргей Цераховіч (356); Карына Маліноўская (130, 342, ч. 3 арт. 361); Юрый Кутузаў (357); Алена Бадзяка (130, ч. 3 арт. 361).

Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Адпаведную заяву падпісалі, акрамя “Вясны”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;

арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;

арт. 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі;

арт. 426 — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Падзяліцца: