Снегапады ў Сочы і Батумі паўплывалі на расклад “Белавія”
25 лютага, Позірк. З-за моцных снегападаў у Сочы і курортных гарадах Грузіі ў расклад авіякампаніі “Белавія” ўнесены карэктывы.
Паводле інфармацыі авіяперавозчыка, “сённяшнія рэйсы Мінск-Сочы і Сочы-Мінск былі затрыманыя”.
“Ранішні рэйс B2-925, які накіроўваўся па маршруце Мінск-Сочы, быў вымушаны сесці на запасным аэрадроме ў Тбілісі. Самалёт з 67 пасажырамі вылецеў у пункт прызначэння прыкладна праз паўтары гадзіны чакання і паспяхова прызямліўся ў Сочы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Адпраўка зваротнага рэйса з 94 пасажырамі была затрыманая, і замест запланаванай на 16:45 пасадкі самалёта яе чакаюць у Мінску, згодна з анлайн-табло нацыянальнага аэрапорта, у 19:40.
Падобная сітуацыя склалася ў Батумі — сённяшні рэйс з Мінска ў 23:05 “скасаваны з-за метэаўмоў”.
“Пасажырам будзе прапанавана вылецець у Батумі 26 лютага ў 15:00 альбо аформіць поўны вяртанне кошту нявыкарыстаных авіябілетаў. Вылет рэйса з Батумі ў Мінск 26 лютага, адпаведна, запланаваны на 21:25 па мясцовым часе”, — адзначылі ў авіякампаніі.
Пасажырам рэкамендавана сачыць за інфармацыяй па рэйсах у Кутаісі, дзе таксама зафіксаваны снегапады.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка