Мінск 17:11

Лік загінулых на пажарах ад пачатку года перавысіў 150

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

26 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 25 лютага да 6:00 26 лютага) на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, позна ўвечары 25 лютага ў агні загінуў гаспадар жылля ў вёсцы Малыя Чучэвічы (Лунінецкі раён), раніцай 26 лютага — гаспадар дома ў вёсцы Кашэвічы (Пінскі раён).

Паводле звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, за мінулыя суткі агонь забраў жыцці двух чалавек у Расонскім раёне. Падрабязнасці не паведамляюцца.

З пачатку 2025 года ў Беларусі адбылося 1.169 пажараў — на 30,8% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (894). Загінуў 151 чалавек (+37,3%; 110), траўмавана — 77 (-12,5%; 88).

Падзяліцца: