Мінск 20:44

У Польшчы знікла маладая беларуска

Крыніца: тэлеграм-канал атрада "Фенікс"

26 лютага, Позірк. Пра пошук 28-гадовай жыхаркі Бабруйска (Магілёўская вобласць) Дар’і Фёдаравай, якая знаходзілася ў Польшчы, паведамляе пошукава-выратавальны атрад “Фенікс”.

Як мяркуецца, дзяўчына была ў Варшаве. 15 лютага яна перастала выходзіць на сувязь.

Паводле інфармацыі “Фенікса”, рост Фёдаравай 164–168 см, яна сярэдняга целаскладу, у яе русыя доўгія валасы і шэра-блакітныя вочы.

Людзей, якія маюць інфармацыю пра лёс беларускі, просяць звязацца па тэлефоне +375 (29) 222-10-19 (“Вайбер”, “Тэлеграм”, WhatsApp).

Падзяліцца: