Савет Федэрацыі РФ ратыфікаваў дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі

26 лютага, Позірк. Савет Федэрацыі (СФ) на пленарным пасяджэнні 26 лютага ратыфікаваў дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, вынікае з паведамлення на сайце верхняй палаты расійскага парламента.
Член камітэта СФ па абароне і бяспецы Таймураз Мамсураў, які выступіў дакладчыкам па дакуменце, заявіў, што дагавор “носіць абарончы характар і не cкіраваны супраць якіх-небудзь краін і аб’яднанняў”.
“У адпаведнасці з палажэннямі дакумента краіны абавязваюцца падтрымліваць адна адну ўсімі ўзгодненымі і дапушчальнымі міжнародным правам спосабамі і сродкамі, а таксама прадпрымаць адпаведныя дзеянні ў палітычнай, вайсковай і іншых сферах у выпадках замахаў на бяспеку любога з бакоў і Саюзнай дзяржавы ў цэлым”, — сказаў ён.
Мамсураў адзначыў, што дагавор заключаецца на 10 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем дзеяння на аналагічныя тэрміны.
Спікер СФ Валянціна Мацвіенка, якую цытуе агенцтва ТАСС, назвала дакумент “вельмі важным, вельмі неабходным”. “З улікам сучаснай геапалітычнай сітуацыі, вядома ж, гэты дагавор мае ключавое значэнне”, — сказала яна.
18 лютага дакумент, унесены на разгляд прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, ратыфікавала ніжняя палата парламента — Дзяржаўная дума.
У адпаведнасці з арт. 9 дагавора аб гарантыях бяспекі, ён “падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з працэдурамі кожнага з бакоў і набывае моц з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі”. Мінск пра пачатак працэсу ратыфікацыі пакуль не паведамляў.
Лукашэнка і Пуцін падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску ў рамках пасяджання Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама гаворка ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існых сіл і сродкаў”.
Пуцін тады ў чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю” (ТЯЗ), размешчанаю, як было заяўлена, “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі. Ён зноў паўтарыў тэзу пра магчымасць выкарыстання ТЯЗ “у абарончых мэтах у адказ на магчымы напад з прымяненнем зброі масавага паражэння або пры адбіцці агрэсіі з прымяненнем звычайнай зброі, але той, якая стварае крытычную пагрозу для суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці”.
Лукашэнка тады сцвярджаў, што дагавор дазволіць “не дапусціць парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае, сфармаваць гарантыі мірнага жыцця”.
На згаданым пасяджэнні Лукашэнка публічна папрасіў разгарнуць у Беларусі ракетны комплекс “Арэшнік”. Пуцін не выключыў такую магчымасць. “Гэта стане магчымым, думаю, у другой палове наступнага года па меры нарошчвання выпуску такіх комплексаў, серыйнага выпуску гэтых комплексаў у Расіі і па меры паступлення гэтых ракетных сістэм на ўзбраенне расійскіх войск стратэгічнага прызначэння”, — сказаў прэзідэнт РФ.
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка