З канца 2020 года БелАЭС выпрацавала каля 40 млрд кВт·г электраэнергіі

26 лютага, Позірк. Сумарная выпрацоўка электраэнергіі двума энергаблокамі Беларускай атамнай электрастанцыі на 26 лютага склала 39 млрд 999,54 млн кілават-гадзін, вынікае з інфармацыі на сайце Міністэрства энергетыкі.
Першы блок (сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, у прамысловую эксплуатацыю ўведзены ў чэрвені 2021-га), згенераваў 28 млрд 360,08 млн кВт·г, другі (13 траўня 2023 года; лістапад 2023-га) — 11 млрд 639,46 млн.
“Гэта дазволіла замясціць больш за 10 млрд куб. м прыроднага газу, значна знізіць валютную нагрузку на эканоміку, а таксама скараціць выкіды парніковых газаў у атмасферу больш як на 16 млн тон. Станцыя забяспечвае каля 40% патрэбаў краіны ў электраэнергіі і робіць значны ўнёсак у забеспячэнне энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў тэлеграм-канале Мінэнерга.
Паводле даных энергетычнага ведамства, летась БелАЭС выпрацавала 15,7 млрд кВт·г электраэнергіі — “на траціну больш, чым за 2023 год”.
Варта адзначыць, што блокі станцыі не працуюць бесперапынна. Перыядычна на абодвух блоках праводзяцца планавыя рамонты, неабходныя ў тым ліку для загрузкі свежага паліва, а таксама няштатныя адключэнні. Напрыклад, 24 студзеня другі блок вярнулі ў сетку пасля снежаньскага адключэння праз непаладкі з абсталяваннем; 27 студзеня першы блок вярнулі ў сетку пасля 55 дзён рамонту.
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудавана па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства