Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек

26 лютага, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 19 чалавек, вынікае з заявы на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер у Беларусі такіх 1.238.
Статус палітвязня атрымалі асуджаныя на невядомы тэрмін пазбаўлення волі Армэн Арзуманян (арт. 361 і 367 Крымінальнага кодэкса), Сяргей Латушка (арт. 369 і 368), Наталля Васіленка (арт. 3691 і 367), Руслан Зубкоў(арт. 368 і 3614), Максім Ермаловіч (арт. 3611 і 369), Дзмітрый Касцюк (арт. 369 і 368), Раман Раманаў (арт. 369 і 368), Уладзімір Марцінкевіч (арт. 369, 368, 2031), Вячаслаў Курыльчык (арт. 361 і 3611); прыгавораны да 7 гадоў зняволення Уладзімір Шпак (арт. 342, 361, 3611), асуджаная на 2 гады Карына Праташчык (арт. 361 КК), а таксама Уладзіслаў Кошалеў, прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на невядомы тэрмін (арт. 368).
Палітвязнямі таксама прызнаныя змешчаныя пад варту і абвінавачаныя Даніла Чыбісаў (арт. 361 і 3614), Павел Лашчанка (артыкул невядомы), Алена Елькіна (арт. 361 і 3611), Антон Варабей (арт. 368), Андрэй Крэйдзіч(арт. 368), Глеб Жукаў (арт. 368), Ігар Шуканаў (арт. 342 і 367).
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Даведка “Позірку”:
- арт. 2031 Крымінальнага кодэкса — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка