Мінск 16:31

Па сістэме добраахвотнага страхавання дадатковую пенсію атрымае 47 чалавек

Ілюстратыўнае фота: tut.by

27 лютага, Позірк. У выніку выкарыстання сістэмы добраахвотнага пенсіённага страхавання ў другім паўгоддзі 2025 года дадатковую пенсію пачнуць атрымліваць 47 чалавек, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка дзяржСМІ.

Напярэдадні адбылося паседжанне калегіі ведамства.

Паводле яе, папулярным варыянтам добраахвотнага страхавання з’яўляецца формула “3+3”, калі і наймальнік, і работнік адлічваюць па 3 працэнты ад налічанага работніку зарплаты на яго асабовы рахунак у страхавой кампаніі.

На сёння заключана больш за 46 тыс. такіх дамоў, удакладніла міністр: “Але для нас гэтая планка мінімальная. Мы разумеем, што трэба рухацца далей і разьвіваць новыя формы. Разумеем, што трэба працаваць па пэўных фокус-групах, з тымі, хто быў зацікаўлены ў страхаванні“.

У Беларусі каля 2,4 млн пенсіянераў. Як паведамлялася раней, Мінпрацы плануе, што за 2025 год пенсія павялічыцца на 14%, яе сярэдні памер за год складзе 926 рублёў.

Апошняе павышэнне пенсій адбылося 1 кастрычніка 2024 года. Цяпер сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 852 рублі. З 1 жніўня 2024 года павялічыўся памер даплат пенсіянерам ва ўзросце 75–79 гадоў — 81,19 рубля, 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 162,38, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 216,50.

Падзяліцца: