Мінск 16:16

Латушка абмеркаваў з польскімі сенатарамі падтрымку беларусаў

Крыніца: pixabay.com

28 лютага, Позірк. Падтрымку беларусаў у Польшчы і беларускіх добраахвотнікаў на вайне ва Ўкраіне, незалежных медыя і структур дэмсіл абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка са старшынём Камісіі па справах эміграцыі і сувязей з палякамі за мяжой Багданам Барусевічам і намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях сям’і, пажылых людзей і сацыяльнай палітыцы Сената Польшчы Янам Філіпам Лібіцкім.

Як паведамляе прэс-служба АПК, таксама гаворка ішла аб “забеспячэнні інтарэсаў Беларусі ў сувязі з развіццём падзей у геапалітыцы”.

У прыватнасці, з Барусевічам, які ўзначальваў Сенат у 2005–2015 гадах, “абмеркавалі неабходнасць захавання на парадку дня ў еўрапейскай знешняй палітыцы сітуацыі ў Беларусі і яе ключавое значэнне для бяспекі Еўропы, важнасць падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі з боку Еўропы, у тым ліку ў кірунках функцыянавання іх інстытутаў, падтрымку незалежных СМІ і блогераў у кантэксце барацьбы з дэзінфармацыяй беларускай і расійскай прапаганды, важнасць працягу міжнароднага прававога і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі з боку ЕС”.

У паведамленні адзначаецца, што польскі палітык лічыць важным узмацніць процідзеянне абыходу санкцый з боку Мінска ў інтарэсах Масквы і лабіраваць павелічэнне фінансавай падтрымкі беларускіх для незалежных СМІ.

З Лібіцкім як членам дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы “абмеркавалі супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы справаздачы ПАСЕ па пытаннях медыцынскай дапамогі ўкраінскім вайскоўцам у еўрапейскіх краінах”.

Латушка “ініцыяваў магчымасць улічыць у справаздачы важнасць падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Украіны і атрымалі раненні”.

Латушка абмеркаваў з амбасадарамі краін ЕС у Польшчы падтрымку незалежных СМІ

27 лютага, Позірк. Падтрымку з боку Еўрасаюза беларускіх незалежных СМІ і блогераў, якія "супрацьдзейнічаюць прапагандзе ў Беларусі", абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка падчас сустрэч з амбасадарамі Латвіі (Юрысам Пойкансам), Літвы (Вальдэмарасам Сарапінасам) і Францыі (Эцьенам дэ Понсэнам) …
Падзяліцца: