На пажары ў Бешанковіцкім раёне загінулі бацька і сын-інвалід
28 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 27 лютага да 6 гадзін 28 лютага) ахвярамі пажараў сталі тры чалавекі, сведчаць звесткі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усе выпадкі гібелі людзей зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці.
У вёсцы Ганкавічы Бешанковіцкага раёна агонь забраў жыцці бацькі (1949 года нараджэння) і сына (1981), інваліда другой групы. Іх целы былі выяўленыя пад канструкцыямі, якія абрынуліся.
У вёсцы Краўцы Верхнядзвінскага раёна загінуў мужчына, меркавана гаспадар жылля (1987).
З пачатку 2025 года ў краіне здарылася 1.216 пажараў — на 32,6% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (917). Загінула 159 чалавек (+39,5%; 114), траўмавана — 81 (-12%; 92).
На пасяджэнні калегіі МНС, якое прайшло 14 лютага, кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі сцвярджаў, што ў 2024 годзе ў краіне былі “забяспечаныя бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і эфектыўная ліквідацыя іх наступстваў”.
Паводле слоў чыноўніка, у выніку “сумеснай прафілактычнай работы” колькасць загінулых на пажарах летась “не перавысіла сярэднегадавы паказчык за апошнія пяць гадоў”. Разам з тым, канстатаваў Сіняўскі, меры, якія прымаюцца, не дазволілі захаваць дасягнутую ў 2022 і 2023 гадах дынаміку зніжэння колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў на калегіі, што яго “ў першую чаргу“ хвалюе “колькасць пажараў, якія здараюцца ў нашай краіне“. “Можа быць, нават не па віне працы МНС, а па віне нашых грамадзян, якія неасцярожна звяртаюцца з агнём: гэта і парушэнне правілаў выкарыстання бытавой тэхнікі, гэта і курэнне, гэта і, на жаль, ужыванне алкаголю”, — сказаў Вальфовіч.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Аналітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ МУС лічаць неэфектыўнай прафілактыку ўцягвання непаўналетніх у злачынствы па збыце наркотыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка