Мінск 19:59

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

2 сакавіка, Позірк. На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі сёлета за студзень — люты. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

На першым месцы Расія, дзе долар за два месяцы афіцыйна патаннеў на 13,75% (са 101,6797 да 87,6967 рубля).

За Беларуссю: Казахстан — зніжэнне курсу на 4,21% (з 523,54 да 501,49 тэнге), Украіна — на 1,25% (з 42,0390 да 41,5140 грыўны), Арменія — на 0,81% (з 396,56 да 393,35 драма), Узбекістан — на 0,33% (з 12.920,48 да 12.877,37 сума), Латвія, Літва і Эстонія — на 0,22% (з 0,9626 да 0,9605 еўра) і Таджыкістан — на 0,14% (з 10,9325 да 10,9169 самані).

Амерыканская валюта падаражэла ў Малдове — на 0,88% (з 18,4791 да 18,6409 лея), Кыргызстане — на 0,52% (з 87 да 87,4497 сома) і Грузіі — на 0,37% (з 2,8068 да 2,8172 лары).

У Азербайджане афіцыйны курс амерыканскай валюты не мяняецца з 7 сакавіка 2018 года (1,7 маната), у Туркменістане — з 1 студзеня 2015-га (3,5 маната).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: