Мінск 19:59

Мінсувязі ўзначаліў топ-менеджар ПВТ Кірыл Залескі

3 сакавіка, Позірк. Міністрам сувязі і інфарматызацыі прызначаны Кірыл Залескі. Адпаведнае рашэнне 3 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, вынікае з паведамлення неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы.

Да гэтае пары Залескі займаў пасаду намесніка начальніка сакратарыята наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: