Мінск 19:11

Яшчэ дзевяць чалавек прызнана палітвязнямі

3 сакавіка, Позірк. Праваабаронцы 3 сакавіка прызналі яшчэ дзевяць чалавек палітычнымі зняволенымі, зараз іх 1.239, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Статус атрымалі ўзятыя пад варту, прыгавораныя да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Алеся Галіцына, Андрэй Несцяровіч, Ірына Пазнякевіч, Іван Палевікоў, Паліна Зыль, Анатоль Васілеўскі, Аляксандр Клютка, Аляксандр Таранка і Ліцыя Качан (таксама арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)).

Праваабаронцы патрабуюць у беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Адпаведную заяву апроч “Вясны“ падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва“, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі ПЭН, Respect-Protect-Fulfill і Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Падзяліцца: