Экс-палітзняволеная Ксенія Луцкіна эвакуяваная з Беларусі

4 сакавіка, Позірк. Экс-палітзняволеная, журналістка Ксенія Луцкіна эвакуяваная з Беларусі, паведаміў 4 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
“Добрай раніцы з добрай кавай! І ў добрай кампаніі. Дзякуй камандзе эвака BySol і ўсім, хто зрабіў гэтую ранішнюю сустрэчу магчымай”, — напісаў ён, суправадзіўшы паведамленне фатаграфіяй з Луцкінай.
Журналістка працавала ў Белтэлерадыёкампаніі да жніўня 2020 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Была затрыманая ў снежні 2020 года.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
У апошнім слове Луцкіна прасіла суд “аб літасці і гуманнасці, аб магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай”. Яна нагадала пра сваю хваробу — пухліну мозгу — і пра тое, што мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе на волі.
16 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай скіраванасці”. 20 жніўня стала вядома, што Луцкіна на волі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКаля 10 тыс. чалавек вярнулася на рынак працы пасля адмены абмежаванняў для пенсіянераў, якія працуюцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка