Група жыхароў Курскай вобласці вярнулася з Украіны ў РФ праз Беларусь
3 сакавіка, Позірк. 33 жыхары Курскай вобласці вярнуліся з Украіны ў Расію праз Беларусь, паведаміў тэлеграм-канал расійскага амбудсмэна Таццяны Маскальковай.
Паводле яе, сярод вернутых ёсць чацвёра дзяцей, але большасць — састарэлыя людзі, многія з якіх хворыя або траўманыя.
“Для іх неадкладнай транспарціроўкі ў бальніцы Курска арганізавалі 10 машын хуткай дапамогі. Астатнія змогуць адпачыць і пераначаваць па дарозе дадому, а заўтра ўжо будуць з тымі, хто іх чакаў мацней за ўсё на свеце”, — адзначаецца ў паведамленні.
На месцы прыбыцця расіян на тэрыторыю Беларусі была старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, экс-кіраўнік Мінпрацы Ірына Касцевіч.
22 лістапада 2024 года тэлеграм-канал Маскальковай паведамляў, што з Украіны ў Расію праз Беларусь вярнуліся 46 жыхароў рэгіёна. Сцвярджалася, што гэтыя людзі былі вывезены ўкраінскімі вайскоўцамі.
На тэрыторыі Беларусі Расея і Ўкраіна неаднаразова абменьваліся палоннымі.
У выніку перагаворнага працэсу з Украіны 5 лютага вернута 150 расійскіх ваеннаслужачых, узамен перададзены 150 ваеннапалонных ВСУ.
Таксама абмен украінскімі і расейскімі ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі праходзіў 30 снежня 2024 года. Па дадзеных расейскага боку, тады таксама з абодвух бакоў было вернута па 150 ваеннапалонных, украінскі ж бок заяўляў, што колькасць вызваленых украінскіх вайскоўцаў склала 189.
Усяго ў 2024 годзе Ўкраіна і Расея правялі 11 абменаў ваеннапалоннымі, некаторыя з іх праходзілі з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
8 лістапада мінулага года на тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа адбылася сустрэча ўпаўнаважаных па правах чалавека Украіны і Расіі Дзмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытанні гуманітарнага характару.
На сустрэчы бакі абмяняліся спісамі ваеннапалонных, таксама “адбылася рэпатрыяцыя цел загінуўшых”.
Менск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства