Кіраўніком Мінсельгасхарча прызначаны Юрый Горлаў, Мінбудархітэктуры — Аляксандр Студнёў (дапоўнена)

4 сакавіка, Позірк. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання 4 сакавіка прызначаны Юрый Горлаў, які з верасня 2023 года да гэтага часу займаў пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба апошняга.
На гэтай пасадзе Горлаў змяніў Анатоля Ліневіча, былога першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, што прапрацаваў міністрам каля 8 месяцаў (быў прызначаны 24 чэрвеня 2024-га).
На пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Аляксандр Студнёў, які з кастрычніка 2022 года быў старшынёй Магілёўскага гарвыканкама. Студнёў на пасадзе міністра змяніў Руслана Пархамовіча, які кіраваў ведамствам з 4 чэрвеня 2020 года.
Горлаў нарадзіўся ў 1977 годзе ў Бранскай вобласці Расіі. Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Паводле інфармацыі “Нашай Нівы”, Горлаў пераехаў у Беларусь у 2000 годзе. У інтэрв’ю газеце “Мінская праўда” ён распавядаў, што апынуўся ў Беларусі дзякуючы свайму дзядзьку, які служыў у вайсковай часці пад Мінскам.
Адметна, што Горлаў працаваў заатэхнікам у розных гаспадарках, затым галоўным спецыялістам і начальнікам упраўлення ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, для чаго мусіў мець беларускае грамадзянства.
У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама (Мінская вобласць), праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, затым у Мінскі аблвыканкам. Узначальваў Маладзечанскі райвыканкам (Мінская вобласць).
Кажучы пра развіццё аграпрамысловага комплексу, Лукашэнка 4 сакавіка ў ліку першачарговых задач назваў неабходнасць падвысіць прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці.
“Мы сёння прадукцыйнасць працы ў краіне маем у тры разы ніжэйшую, чым у Еўрапейскім саюзе, у Еўропе, — цытуюць спікера дзяржаўныя СМІ. — Пра што гэта кажа? Што ў нас тую працу, якую робіць еўрапеец, робяць тры чалавекі. Гэтым усё сказана. Той, хто хоча большы заробак, павінен больш працаваць. Іншага шляху для нас проста няма”.
Аляксандр Студнёў нарадзіўся ў Магілёве ў 1974 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці “арганізацыя вытворчасці” і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Студнёў мае дзвюх дачок-двайнят 1995 года нараджэння.
Працоўную дзейнасць пачаў у Магілёве — майстрам будаўнічага ўпраўлення. Працаваў вядучым спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва”, вядучым спецыялістам, намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве Магілёўскага ўпраўлення камунальных прадпрыемстваў.
Займаў пасады начальніка ўпраўлення па будаўніцтве, інвестыцыях, жыллёвай палітыцы, будаўнічай індустрыі і гарадской гаспадарцы ды інш. Быў старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтве ў Магілёўскім аблвыканкаме. У Мінску працаваў генеральным дырэктарам інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Белбудцэнтр”, займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама (Магілёўская вобласць).
Лукашэнка высока ацаніў працу Студнёва ў Магілёве, адзначыў, што кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты “наогул уражаны” зробленым у Магілёве.
“Мы шмат прымалі рашэнняў па будаўніцтве — і дарог, і жылля. Пачынаючы ад вёсак, арэнднага жылля і заканчваючы Мінскам. З Мінска трэба сыходзіць, будаваць толькі ў крайнім выпадку і па неабходнасці. Трэба будаваць там, дзе мы разгортваем вытворчасці, і асабліва ў рэгіёнах”, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКаля 10 тыс. чалавек вярнулася на рынак працы пасля адмены абмежаванняў для пенсіянераў, якія працуюцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка