Мінск 16:28

Кіраўніком Мінсельгасхарча прызначаны Юрый Горлаў, Мінбудархітэктуры — Аляксандр Студнёў

4 сакавіка, Позірк. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання 4 сакавіка прызначаны Юрый Горлаў, які дагэтуль займаў пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Гомельскай вобласці, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы апошняга.

На гэтай пасадзе Горлаў змяніў Анатоля Ліневіча, былога першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, які прапрацаваў міністрам каля 8 месяцаў (быў прызначаны 24 чэрвеня 2024-га).

На пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Аляксандр Студнёў, які да гэтага быў старшынёй Магілёўскага гарвыканкама. Ён змяніў Руслана Пархамовіча, што кіраваў ведамствам з 4 чэрвеня 2020 года.

Падзяліцца: