Мінск 00:26

З пачатку года з Беларусі эвакуявана 23 чалавекі — BySol

4 сакавіка, Позірк. Фонд салідарнасці BySol дапамагае не толькі “медыйным” людзям — з пачатку 2025 года з Беларусі эвакуіравана 23 чалавекі, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Падобна, што гэтае ўдакладненне звязана з апошнімі шырока вядомымі выпадкамі вывазу з краіны былых палітвязняў — журналісткі Ксеніі Луцкіной і актывісткі Паліны Шарэнда-Панасюк, а таксама са з’яўленнем у сувязі з гэтым спекуляцый на тэму “выбарнасці” працы фонду.

Падзяліцца: