Ліневіч, які прапрацаваў кіраўніком Мінсельгасхарча каля 8 месяцаў, выйшаў у адстаўку

5 сакавіка, Позірк. Анатоль Ліневіч быў вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання “ў сувязі з выхадам у адстаўку”, адпаведнае абгрунтаванне прапісанае ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 89 ад 4 сакавіка.
У дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 сакавіка, утрымліваецца спасылка на падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 46 закона № 175-З ад 1 чэрвеня 2022 года “Аб дзяржаўнай службе”. Гэтая норма вызначае адстаўку як адзін з трынаццаці выпадкаў спынення грамадзянскай службы.
Арт. 48 згаданага закона кажа, што адстаўкай з’яўляецца “спыненне грамадзянскай службы паводле прадугледжаных <…> падстаў з ініцыятывы грамадзянскага службоўцы”. Прадугледжаныя ўсяго дзве падставы для адстаўкі: наяўнасць дастатковага працоўнага стажу (для мужчын — не менш як 30 гадоў, у тым ліку на грамадзянскай службе — не менш як 20 гадоў) і стан здароўя, які перашкаджае выкананню службовых абавязкаў (пры наяўнасці медыцынскага заключэння). Згодна з законам, права на адстаўку можа быць рэалізаванае толькі аднойчы.
Пра тое, што Лукашэнка прызначыў свайго памочніка па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава на месца Ліневіча, які прапрацаваў на пасадзе кіраўніка Мінсельгасхарча ўсяго каля 8 месяцаў, стала вядома 4 сакавіка. Кажучы пра Ліневіча, палітык заявіў, што той вызвалены ад пасады “ў сувязі з пераводам на іншую працу”. “Пра гэта вы даведаецеся ў бліжэйшы час”, — заявіў Лукашэнка.
Анатоль Ліневіч нарадзіўся ў 1968 годзе ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць). Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2008).
Пачаў працаваць у 1992 годзе — начальнікам мехатрада саўгаса “Ружанскі” ў родным раёне. У 2000-м стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, а ў 2002-м — дырэктарам ААТ “Жураўлінае” (усе ў Пружанскім раёне).
У 2007 годзе Ліневіч узначаліў ААТ “Агракамбінат “Мачулішчы” (Мінскі раён). У 2011–2012 гадах працаваў першым намеснікам гендырэктара ААТ “Кіроўная кампанія холдынгу “Агракамбінат “Мачулішчы”.
Пасля працы ў аграпрадпрыемствах пачаў шлях чыноўніка — у 2012–2016 гадах займаў розныя пасады ў Пружанскім і Дзяржынскім райвыканкамах, узначальваў Капыльскі райвыканкам (апошнія два — у Мінскай вобласці).
З 2019 года да 2023-га Ліневіч быў памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Віцебскай вобласці, з 2023-га да сярэдзіны 2024-га — першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Летась 27 чэрвеня стаў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваСвятар БПЦ: Сёння прапанаваць жанчыне вярнуцца да Kinder, Küche, Kirche — гэта з вобласці фантастыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка