Беларусь здольная за месяц падрыхтаваць вайскоўцаў да задач ваеннага часу — Вальфовіч

5 сакавіка, Позірк. За месяц у Беларусі “здольныя падрыхтаваць вайскоўцаў і злучэнні да тых задач, якія стаяць перад імі ў ваенны час”, заявіў 5 сакавіка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, каментуючы праверку боегатоўнасці арміі, якая праходзіць з 3 лютага.
“За гэты перыяд прайшлі мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай тых вайсковых часцей, якія правяраюцца, — цытуе чыноўніка прэс-служба Міністэрства абароны. — Адпрацаваныя пытанні адзіночнай падрыхтоўкі, зняцця тэхнікі з захоўвання, праверкі тэхнікі на баяздольнасць, а таксама пытанні зладжвання падраздзяленняў, узводаў, рот і батальёнаў. Сёння мы выйшлі на этап зладжвання ў цэлым, гэта значыць праверкі гатоўнасці і здольнасці выконваць задачы ў адпаведнасці са сваім баявым прызначэннем. Усяго толькі за месяц мы змаглі аднавіць навыкі”.
Паводле слоў Вальфовіча, падчас праверкі “звернута ўвага на адпрацоўку пытанняў з улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі (так расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ поўнамаштабную вайну супраць Украіны. — “Позірк”.)”. “Выкарыстоўвалася беспілотная авіяцыя, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, артылерысты прымянялі досвед вядзення контрбатарэйнай барацьбы”, — паведаміў ён.
Падкрэсліўшы, што ўсе мерапрыемствы “праходзяць на планавай аснове”, дзяржсакратар Савета бяспекі назваў “абсалютна неабгрунтаванымі” абвінавачанні на адрас Беларусі ў тым, што яна “прадстаўляе пагрозу з Усходу”.
“Пры гэтым мы не папракаем нашых суседзяў у тым, што ўзброеныя сілы блока НАТО пастаянна праводзяць вучэнні каля нашых межаў”, — сказаў ён. — Толькі сёння на тэрыторыі Еўропы праходзяць пяць буйных вучэнняў, і тэматыка гэтых вучэнняў зусім не абарончая. Мы не папракаем суседнія дзяржавы ў тым, што яны штодзень праводзяць разведку нашай тэрыторыі ўсімі сіламі і сродкамі. Мы гэта ўсё бачым і не праводзім аналагічных дзеянняў. Мы не правакуем, мы не праводзім вучэнні паблізу палігонаў, як некаторыя нашыя суседзі”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны РФ супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Шырокамаштабнае выкарыстанне беспілотнікаў — адметная асаблівасць гэтай вайны.
У лютым 2022 года ўварванне ва Украіну ажыццёўлена ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка