Лукашэнка сустрэнецца ў Мінску з прэм’ер-міністрам М’янмы, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту

5 сакавіка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі анансавала яго сустрэчу 7 сакавіка ў Мінску са старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам М’янмы Мін Аунам Хлайнам.
Адзначаецца, што той прыбудзе ў Беларусь з афіцыйным візітам.
“Перамовы пройдуць у Палацы незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, вызначаць планы на будучыню. У тым ліку размова пойдзе аб сумеснай працы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і навуковай сферы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
5 сакавіка прэм’ер-міністр М’янмы наведвае Расію. У Крамлі ён сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
10 студзеня паведамлялася, што падчас перамоў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з намеснікам прэм’ер-міністра, саюзным міністрам замежных спраў М’янмы Тан Све бакі “канстатавалі падобныя пазіцыі ў шэрагу міжнародных пытанняў”. Заяўлялася, што на сустрэчы чыноўнікі абмеркавалі “бягучы стан двухбаковых адносін, вызначылі напрамкі супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах”, а таксама “намецілі графік кантактаў на бягучы год”.
4 студзеня Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць у тым, каб хутка рэалізаваць “значны патэнцыял” супрацы з М’янмай “ва ўсіх галінах”. Ён у чарговы раз запрасіў Мін Аун Хлайна ў Беларусь, каб “абмеркаваць прыярытэтныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
22 верасня 2024 года Лукашэнка выказаў меркаванне, што Беларусь і М’янма “мэтанакіраванымі сумеснымі намаганнямі” адолеюць “эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял” супрацы на карысць грамадзян абедзвюх краін. Тады ён адзначыў, што будзе “рады вітаць” Мін Аун Хлайна “найбліжэйшым часам на гасціннай беларускай зямлі”, каб абмеркаваць пытанні двухбаковага парадку дня і “вызначыць планы на будучыню”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.
Лукашэнка 30 верасня 2022 года, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу замежных дзяржаў, звярнуў увагу, што Беларусь разглядае дыялог з М’янмай у якасці “важнага кірунку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. Інтарэсы Беларусі ў М’янме прадстаўляе беларуская амбасада ў В’етнаме, інтарэсы м’янманскага боку — амбасада ў Расіі. З верасня 2023 года ў Мінску дзейнічае генеральнае консульства М’янмы.
Тавараабарот у 2021 годзе (больш позняя інфармацыя не прыводзіцца), паводле даных Міністэрства замежных спраў, склаў 8,2 млн долараў (экспарт — 5,3 млн, імпарт — 2,9 млн, сальда — +2,4 млн.).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка