Мінск 06:15

У перыяд “гістарычнай турбулентнасці” Еўропе важна вызначыць стратэгію па Беларусі — Латушка

5 сакавіка, Позірк. У цяперашні “перыяд гістарычнай турбулентнасці важна, каб Еўропа выразна вызначылася і агучыла сваю стратэгію ў адносінах да Беларусі”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на X Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання.

Мерапрыемства праходзіла 3–4 сакавіка ў Мікалайках (Варміньска-Мазурскае ваяводства, Польшча).

“Ці будзе гэты выбар [стратэгіі] заснаваны на каштоўнасцях, альбо мы зноў сутыкнемся з падыходам “business as usual”? Я веру, што гэта будзе стратэгічны выбар на карысць адстойвання каштоўнасцяў”, — цытуе палітыка яго прэс-служба.

Паводле слоў Латушкі, Еўропе неабходна выпрацаваць стратэгію, якая “прывядзе да таго, каб Беларусь перастала быць пагрозай бяспецы Еўропы, трансфармаваўшыся ў дэмакратычную, незалежную і праеўрапейскую дзяржаву, якая стане часткай архітэктуры еўрапейскай бяспекі”.

“Сёння многія беларусы задаюцца пытаннем: ці дастаткова моцная Еўропа, каб прыняць і рэалізаваць стратэгію падтрымкі беларусаў у дасягненні мэты — дэмакратычнай Беларусі? Лукашэнка застаецца саюзнікам Расіі, і гэта з’яўляецца сур’ёзным выклікам для Еўропы. Выклікам для будучай бяспекі Еўропы”, — сказаў намеснік кіраўніка АПК.

Мамаева: У Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы прызначаць спецдакладчыка па Беларусі

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 13 лютага 2025 года ў 12:34 13 лютага, Позірк. У Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў (ассамблеі ў складзе Савета Еўропы) будзе прызначаны спецыяльны дакладчык па справах Беларусі, паведаміла "Позірку" кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады (КР) …

Падзяліцца: