Ціханоўская: Рада, што ў краіне з’яўляецца новае пакаленне беларусаў, якія не вераць хлуслівай рыторыцы прапагандыстаў
1 верасня, Позірк. “Я рада таму, што ў краіне з’яўляецца новае пакаленне беларусаў, якія не вераць ілжывай рыторыцы прапагандыстаў. Не прымаюць дыскрымінацыі паводле грамадзянскай пазіцыі, знешнасці, гендэру, або рэлігіі. Захоўваюць унутраную свабоду і застаюцца вернымі сабе. Памятайце: гэта вам вырашаць, якой павінна быць краіна і якім павінен быць свет”, — заявіла Святлана Ціханоўская 1 верасня ў відэазвароце, прысвечаным пачатку новага навучальнага года.
Дэмакратычны лідар крытычна ацаніла цяперашнюю сістэму адукацыі ў краіне: “Бясконцая папяровая цяганіна, ідэалагічны ціск, састарэлыя метады <…>, закрыццё ліцэяў і прыватных школ — вось сапраўдная рэальнасць”. Пры гэтым “там, дзе рэжым не браўся наводзіць “парадак”, стараліся пераймаць перадавы еўрапейскі вопыт, які мяняў нашу адукацыю ў лепшы бок”.
Звяртаючыся да настаўнікаў, Ціханоўская падкрэсліла, што “цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам — сапраўдны подзвіг”. Яна падзякавала ім за стойкасць і заклікала “не здавацца”. “Бо фактычна вы — другія бацькі для нашых дзяцей. Для тых, хто ў хуткім часе будзе будаваць новую Беларусь”, — адзначыла дэмлідар.
Бацькоў Ціханоўская заклікала “не хаваць праўду” ад дзяцей. “Нават маленькія дзеці здольныя зразумець, што тое, што адбываецца навокал, — гэта ненармальна”, — зазначыла яна, заклікаўшы іх “падтрымліваць не толькі адзін аднаго ў класных супольнасцях, але і настаўнікаў, якім таксама нялёгка”.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка