Беларускі ПЭН: У зняволенні знаходзяцца 133 дзеячы культуры, тры памерлі за кратамі
12 верасня, Позірк. Цэнзура, адсутнасць права на справядлівы суд і доступу да правасуддзя — пераважныя парушэнні ў адносінах да дзеячаў культуры за апошнія паўтара года, гаворыцца ў прэзентаваным 12 верасня даследаванні Беларускага ПЕНа “Сфера культуры Беларусі: рэпрэсіі і тэндэнцыі 2022–2023 гг”.
Яно заснавана на 42 экспертных інтэрв’ю з прадстаўнікамі сферы.
Зафіксавана 925 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў адносінах да дзеячаў культуры за студзень — чэрвень 2023 года.
Як адзначаюць складальнікі, за апісаны перыяд у зняволенні памерлі мастак і перформер Алесь Пушкін, мастак Руслан Карчаулі (у Гродзенскай турме №1), культурны менеджэр і блогер Мікалай Клімовіч (у папраўчай калоніі “Віцьба-3”, Віцебская вобласць).
“Праваабаронцы і грамадскасць звязваюць [іх смерці] з умовамі ўтрымання і неналежнай медыцынскай дапамогай у закрытых установах сістэмы МУС. Пры нявысветленых абставінах у Лідскім РАУС памёр паэт Дзмітрый Сарокін, — адзначаецца ў даследаванні. — У калоніях, турмах, следчых ізалятарах, установах адкрытага тыпу , альбо на “хатняй хіміі” па стане на 1 ліпеня знаходзяцца не менш за 133 дзеячы культуры, 114 прызнаны палітычнымі зняволенымі”.
Паведамляецца, што “не менш за 15 чалавек утрымліваюцца ў зняволенні ўжо больш за тысячу дзён”, а дзеячы культуры, якія пераследуюцца па палітычных матывах, “падвяргаюцца ў няволі жорсткаму і бесчалавечнаму абыходжанню”, знаходзяцца ў стане пастаянных абмежаванняў і ціску, “камунікацыя з імі або адсутнічае , або істотна абцяжарана”.
Згодна з прыведзенай статыстыкай за ахоплены перыяд, асуджаны “не менш як 48 дзеячаў культуры”.
“Часцей за іншых крымінальны пераслед ажыццяўляўся на падставе артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) <…>. Усяго з канца 2020-га асуджаныя не менш як 212 чалавек”, — падкрэсліваецца ў дакладзе.
“Яшчэ да 2022 года адбыўся пагром незалежных медыяў, на працягу апошніх паўтара-двух гадоў закрыта большасць культурных арганізацый, працягваецца прымусовая ліквідацыя некамерцыйнага сектара і прыватных выдавецтваў, пазбаўленне выдаўцоў ліцэнзій, — робяць выснову складальнікі. — Рэжым пазбаўляе артыстаў галасы і сродкаў. Самы папулярны спосаб рэпрэсій — цэнзура: усё павінна быць стэрыльным з пункту гледжання палітыкі і крытычных выказванняў”.
Працягваецца змушаная эміграцыя адмыслоўцаў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што многія дзеячы культуры свядома выбіраюць застацца ў краіне і працягваюць працаваць у Беларусі.
“153 дзеячы культуры ўнесены МУС у пералік “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 23 уключаны Камітэтам дзяржбяспекі ў “Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. 20 чалавек занесены ў абодва спісы. Не менш як 75 матэрыялаў на культурную тэматыку (уключаючы сацыяльныя) сеткі дзеячаў культуры) унесены Міністэрствам інфармацыі ў спіс “экстрэмісцкіх”, — зазначаецца ў даследаванні. У інтэрв’ю “Позірку” старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай адзначыла, што “рэпрэсіі маюць сёння пераважна непублічны характар”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка