Лукашэнка: Айцішнікі і іпэшнікі былі ў авангардзе барацьбы ў 2020 годзе, вываліліся на вуліцы
28 студзеня, BPN. Прадстаўнікі ІТ-сферы і індывідуальныя прадпрымальнікі “былі ў авангардзе барацьбы ў 2020 годзе”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў пасланні да беларускага народа і парламента.
Лукашэнка заявіў, што “ўласнымі рукамі ствараў IT і падтрымаў ІП”. “Чаму яны вываліліся на вуліцы? — спытаўся ён. — Адказ быў просты. У нас сёння ПВТ (Парк высокіх тэхналогій. — BPN.) стварае прадукт, з’яўляючыся філіялам буйных прадпрыемстваў ЗША і іншых. Там гэтыя “Гуглы” і “Майкрасофты” і іншае, а тут — іх філіялы. І зразумела, што спецслужбы давалі ўказанні — гэта ўжо ўстаноўлена, давалі каманду: “На вуліцу! Змагацца, звяргаць, разбураць!” Разам з тым, ПВТ далі моцны штуршок развіццю IT-сферы”.
На думку Лукашэнкі, у Нацыянальнай акадэміі навук “айцішнікі лепшыя, чым у ПВТ”, але ў той жа час Парк высокіх тэхналогій “выманьвае айцішнікаў з Акадэміі навук”. “Нам ПВТ больш карысці ці шкоды прыносіць? — запытаў ён. — Я не прыняў ніякіх рашэнняў і даручэнняў. Мне трэба асэнсаваць тыя працэсы, якія там адбываюцца. Можа, мы дамовімся. Калі не дамовімся, то паступім па-амерыканску. Хочаце ўзяць спецыяліста з Акадэміі навук — заплаціце! Няхай “Гугл” і “Майкрасофт” заплаціць Акадэміі навук”.
Лукашэнка таксама заявіў, што “ІП і рамеснікі наварочалі чорт ведае што”, таму “будуць падтрыманыя тыя ІП, якія будуць займацца вытворчасцю”.
“Вяжы кошыкі, рабі драўляныя лыжкі, нешта з саломкі, — патлумачыў ён. — У нас паўкраіны сталі ІП. Працуе ў [старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана] Эйсманта на першым канале, раскруціў там сваю мордачку і за кошт гэтага, стаўшы ІП, зарабляе каласальныя грошы. Потым яшчэ вывалілі супраць дзяржавы ваяваць. Мы нікога не збіраемся знішчаць, ёсць больш цывілізаваны метад: каб ІП перайшлі на больш высокі ўзровень і стварылі свае прадпрыемствы. Іх ініцыятыву трэба накіраваць у нармальнае рэчышча”.
На думку Лукашэнкі, індывідуальным прадпрымальнікам трэба “павярнуць у бок дзяржавы і народа”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка