be
Arrow
Мінск 03:02

Вялікабрытанія ўключыла ў санкцыйны спіс беларускіх ваеначальнікаў, “Інтэграл” і авіярамонтны завод

1 сакавіка, BPN. Вялікабрытанія пашырыла санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб Беларусі і арганізацый. У санкцыйны спіс уключаны персанальна беларускія ваеначальнікі, а таксама два прадпрыемствы — ААТ “Інтэграл” у Мінску і “558-ы авіяцыйны рамонтны завод” у Баранавічах (Брэсцкая вобласць).

Адпаведны дакумент размешчаны 1 сакавіка на сайце ўрада Вялікабрытаніі.

Пад санкцыі трапілі першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч, намеснікі міністра абароны Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.

Абодва гэтыя прадпрыемствы за падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну ўвайшлі ў санкцыйны спіс ЗША ад 25 лютага. У яго ўключылі сярод іншых міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна.

Падзяліцца: