Праваабаронцы: 12 красавіка суд разгледзіць справу аб змене ўмоў адбывання пакарання Паўлам Севярынцам і яшчэ шасцю палітвязнямі
25 сакавіка, BPN. Суд па справе аб змене ўмоў адбывання пакарання апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам і яшчэ шасцю палітвязнямі адбудзецца 12 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Справу будзе разглядаць у Наваполацку (Віцебская вобласць) суддзя Ірына Жарава. Акрамя Севярынца яна датычыцца каардынатара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля, актывістаў Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, відэаблогера Дзмітрыя Казлова (Шэры Кот) і рэдактара тэлеграм-канала “Мая краіна Беларусь” Ірыны Шчаснай.
Праваабаронцы мяркуюць, што гаворка ідзе пра іх перавод на больш жорсткі — турэмны — рэжым утрымання.
25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў Севярынца, Афнагеля і Войніча да сямі гадоў, а Юхневіча і Вінярскага — да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Казлоў прыгавораны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Шчасная — да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Севярынец, Вінярскі, Юхневіч, Казлоў і Шчасная былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК), а Афнагель і Войніч яшчэ і ў навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў іх (ч. 3 арт. 293).
Крымінальна-выканаўчы кодэкс кажа, што асуджаныя да пазбаўлення волі ўтрымліваюцца ў турмах “у замкнёных агульных або адзіночных камерах”. У адрозненне ад калоніі ў турмах вязні амаль ніколі не працуюць. Прагулкі асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў турме на агульным рэжыме, праводзяцца пакамерна ў дзённы час да паўтары гадзіны.
Ім дазваляецца штомесяц траціць на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці не больш за дзве базавыя велічыні (64 рублі), атрымліваць адну пасылку або перадачу і дзве бандэролі на працягу года. Дазваляюцца два кароткатэрміновыя спатканні на працягу года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка