be
Arrow
Мінск 14:37

У кнігарні “Кнігаўка”, якая адчынілася 16 траўня ў Мінску, адбыўся ператрус

16 траўня, BPN. У кнігарні “Кнігаўка”, якая адчынілася 16 траўня ў Мінску, прайшоў ператрус. Інфармацыю аб ягоным правядзенні распаўсюдзіла “Наша ніва” са спасылкай на чытачоў.

Матэрыялы аб ператрусе публікуюць праўладныя тэлеграм-каналы. Падрабязнасці невядомыя.

Кнігарню адкрыла прыватнае выдавецтва “Янушкевіч” на вул. Змітрака Бядулі ў сталіцы.

“Найперш гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе мы будзем прадаваць свае кнігі і кнігі нашых блізкіх партнёраў, — гаварылася ў анонсе. — Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавых рэчаў для нашых чытачоў”.

22 сакавіка арэндадаўца запатрабаваў ад выдавецтва “Янушкевіч” на працягу трох дзён вызваліць мінскі офіс па адрасе Мар’еўская, 7А, што і было зроблена.

Як паведамлялася, Міністэрства інфармацыі з 16 траўня на тры месяцы прыпыніла працу прыватных выдавецтваў “Лімарыус” і “Кнігазбор”. Раней ведамства на такі ж тэрмін прыпыніла дзейнасць прыватных выдавецтваў “Галіяфы” і “Мэдысонт”.

Падзяліцца: