be
Arrow
Мінск 02:23

У вясковай хаце гомельскай журналісткі, якая з’ехала за мяжу, адбыўся ператрус

23 траўня, BPN. Адбыўся ператрус у вясковай хаце, якая належыць Марыі Булавінскай — рэжысёру, журналістцы, адной са стваральніц і аўтараў рэгіянальнага сайта і сацыяльных сетак “Флагшток”, якія прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Булавінская з восені 2020 года не жыве ў Беларусі.

“Я набыла невялікі дом у вёсцы Гомельскага раёна ў 2019 годзе. Мы планавалі яго адрэстаўраваць саматугам: замяніць згнілыя вянкі, аднавіць разьбяны дэкор. Паспелі зрабіць толькі падрыхтоўчыя работы”, — напісала журналістка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Пра ператрус яна даведалася ад мясцовых жыхароў. “Прыязджалі памежнікі і міліцыянеры. Зараз дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў відаць, што там усё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра ператрус не пакінулі. На залепленых скотчам дзвярах пячатак няма. Ніякіх прыкмет, што гэта быў афіцыйны ператрус, няма. Людзі кажуць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома”, — пракаментавала Булавінская.

У 2021 годзе ператрусы праходзілі па месцы яе рэгістрацыі ў кватэры ў Гомелі, а таксама ў маці і сястры.

Падзяліцца: