Ціханоўская — украінцам: Трэба дапамагаць адзін аднаму, не марнаваць час, высвятляючы адносіны
26 ліпеня, BPN. “Цяпер, як ніколі раней, беларусам і ўкраінцам трэба аб’ядноўвацца. Трэба дапамагаць адзін аднаму. Не марнаваць час, высвятляючы адносіны”, — заявіла 25 ліпеня на мітынгу ў падтрымку Украіны ў Вільнюсе беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Яна таксама заклікала “не спісваць галоўныя рашэнні на realpolitik”.
“Калі я кажу, што зараз у беларусаў і ўкраінцаў агульны вораг і агульная мэта, я кажу гэта не толькі як палітык, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба. — Я кажу гэта як маці. Таму што абодва дыктатары знішчаюць нашых дзяцей, нашы дамы і нашу будучыню”.
Экс-кандыдат у прэзідэнты заўважыла, што “без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі”. “Але і без свабоднай Беларусі не можа быць бяспечнай Украіны і ўсяго рэгіёна”, — дадала яна.
Лідар дэмсіл прапанавала “не рабіць высновы толькі паводле слоў палітычных лідараў”, паколькі “гэта не дапамагае нашым дзецям хутчэй убачыць бацькоў”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка