Пінскі праваабаронца Алесь Рамановіч пазбаўлены апякунства над хворым братам
6 жніўня, BPN. Праваабаронцу з Пінска (Брэсцкая вобласць) Алеся Рамановіча пазбавілі апякунства над братам, які пакутуе на цяжкую форму эпілепсіі.
Падставай для гэтага паслужыла яго адсутнасць дома падчас візіту адмысловай камісіі. Рамановіч у гэты час чакаў суду ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).
“Камісія прыехала дадому, калі я быў у ІЧУ, — паведаміў BPN праваабаронца. — Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесці на разгляд [пытанне] пазбаўлення апякунства”.
Паводле яго слоў, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства прынятае.
На пачатку жніўня ў Пінску прайшла хваля масавых затрыманняў. Пасля па палітычна матываваных справах арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Рамановіча пэўны час пратрымалі ў ізалятары, а затым 4 жніўня аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (960 рублёў) паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), у яго таксама канфіскавалі тэлефон.
“Правялі рэйды па Пінску, прыйшлі ў тым ліку да мяне. Пры затрыманні працавалі жорстка. Арыштавалі грошы, якія належаць майму бацьку, — дзве тысячы долараў і 600 еўра. Яны апынуліся ў кішэні спартыўных штаноў, у якіх мяне затрымалі”, — сказаў тады BPN праваабаронца.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка