be
Arrow
Мінск 19:40

У Беларусі пачаліся сумесныя з РФ вучэнні ВПС і СПА з баявой стральбой

9 жніўня, BPN. У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і войскаў супрацьпаветранай абароны (СПА) з 9 па 25 жніўня праходзіць “расійска-беларускае аператыўна-тактычнае вучэнне ВПС і СПА з баявой стральбой”, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Вучэнні праводзяцца ў два этапы: з 9 па 11 жніўня — у Беларусі, з 22 па 25 жніўня — на палігоне “Ашулук” у Астраханскай вобласці Расіі на мяжы з Казахстанам.

Прыцягваецца асабовы склад і ўзбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка ад авіяцыйных воінскіх часцей, войскаў супрацьпаветранай абароны і радыётэхнічных войскаў, а таксама баявыя разлікі Ваеннай акадэміі Беларусі.

“Мэта вучэння — павышэнне зладжанасці злучэнняў і воінскіх часцей пры выкананні задач па прызначэнні”, — зазначае Мінабароны.

Падзяліцца: