BEROC: Транспартны і IT сектары ў жніўні знаходзіліся ў стагнацыі
26 верасня, Позірк. Сёлета аднаўленне прамысловай вытворчасці, будаўніцтва і гандлю не суправаджаецца аднаўленнем грузаабароту транспарту, у стагнацыі таксама знаходзіцца IТ-сектар, вынікае з вераснёўскага “Экспрэс-аналізу” даследчага цэнтра BEROC.
Грузаабарот транспарту ў жніўні “заставаўся паблізу лакальных мінімумаў” — прыкладна на 38% ніжэйшы за сярэднямесячны ўзровень 2021 года, адзначана ў дакуменце. На думку аналітыкаў, гэта звязана са “стратай значнай часткі транзітных перавозак, а таксама, магчыма, узмацненнем значнасці расійскіх перавозчыкаў на беларускім рынку”.
Падтрымку транспартнай галіны ў жніўні “працягнуў аказваць рост пасажыраабароту, які пераважна забяспечваецца падаўжэннем паездак, чым павелічэннем колькасці пасажыраў”.
Дададзены кошт IT-сектара ў мінулым месяцы скараціўся прыкладна на 14,3% год да года (г/г), адняўшы прыкладна 0,8 працэнтнага пункта ад гадавога прыросту ВУП.
“Валацільнасць гадавых тэмпаў росту ў сектары ў апошнія месяцы пераважна адлюстроўвае эфекты дынамікі выпуску летась, бо сезонна скарэктаваны дададзены кошт [сферы] інфармацыі і сувязі (у намінальным выражэнні) у летнія месяц стагнаваў”, — гаворыцца ў аналізе.
Скарачэнне выпуску ІТ-паслуг і грузаабароту транспарту “магло стаць асноўнай прычынай звужэння прафіцыту знешняга гандлю паслугамі, памер якога ў чэрвені — ліпені 2023 года ўжо не дазваляў кампенсаваць дэфіцыт гандлю таварамі”.
Эксперты адзначаюць, што ў жніўні ў адносінах да ліпеня павялічыўся рознічны тавараабарот (з устараненнем сезоннасці). У цэлым “апошнія некалькі месяцаў спажыванне тавараў заставалася паблізу дасягнутых пікаў, пераўзыходзячы даваенныя паказчыкі”.
“Працягнуў расці ў жніўні абарот грамадскага харчавання, а таксама дададзеная вартасць іншых паслуг (за выключэннем транспарту, гандлю і інфармацыі і сувязі). Усё гэта паказвае на захаванне высокага спажывецкага попыту, стымулюючае ўздзеянне на які аказвае змякчэнне ўмоў крэдытавання і падвышэнне заробкаў”, —адзначана ў дакуменце.
Гэтыя фактары, прагназуюць эксперты, “працягнуць падтрымліваць спажыванне ў астатняй частцы года”, аднак у сілу “насычэння адкладзенага попыту і абмежаванняў на баку прапановы стымуляванне попыту будзе ў большай ступені весці да назапашвання інфляцыйнага навеса, чым значнага пашырэння выпуску”.
“У выніку ўзмацнення сёлета спажывецкага попыту і аднаўлення прамысловай вытворчасці дададзеная вартасць гандлю ў жніўні вырасла прыкладна на 21,8% г/г, забяспечыўшы [каля] 2 п.п. гадавога прыросту ВУП”, — гаворыцца ў аналізе.
Далейшае нарошчванне ВУП высокімі тэмпамі “ўпіраецца ў абмежаванні на баку прапановы, звязаныя з дэфіцытам работнікаў, даступнасцю тэхналогій і ўскладненнем лагістыкі”.
Гл. таксама:
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка