МУС прызнала “нацысцкай сімволікай і атрыбутыкай” усклік “Жыве Беларусь” і водгук “Жыве”, якія суправаджаюцца нацысцкім прывітаннем
10 лістапада, BPN. Усклік “Жыве Беларусь” і водгук “Жыве” ўнесены ў “Пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі” пастановай МУС ад 28 кастрычніка (апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 10 лістапада).
“Калабарацыянісцкае прывітанне — з’яўляецца сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Вафен-СС (руская № 2, яна ж — беларуская № 1) нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем “Хайль Гітлер” і ўяўляе (нацысцкае прывітанне. — BPN.) вокліч “Жыве Беларусь” і водгук “Жыве”, якія суправаджаюцца ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню”, — гаворыцца ў пункце 4 пераліку.
МУС не ўдакладняе, ці з’яўляюцца нацысцкімі прывітанні “Жыве Беларусь” і “Жыве”, калі яны не суправаджаюцца “ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню”.
У пастанове гаворыцца, што яна ўзгоднена з Міністэрствам юстыцыі, Камітэтам дзяржбяспекі і Нацыянальнай акадэміяй навук.
Аляксандр Лукашэнка і яго прапагандысцкі апарат многія гады прыраўноўваюць сваіх апанентаў да памагатых гітлераўцаў. У 1995 годзе ў інтэрв’ю нямецкай газеце “Хандэльсблат” Лукашэнка станоўча адазваўся аб Адольфе Гітлеру, з якім, на яго думку, было звязана “не ўсё толькі дрэннае”. “У свой час Германія была паднята з руін дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам… Нямецкі парадак фарміраваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фарміраванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта”, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка