Асуджаны за “абразу” Лукашэнкі жыхар Пінска баіцца памерці ў турме з-за наступстваў інсульту і аперацыі на сэрцы
28 лютага, BPN. Жыхара Пінска Мікалая Клімовіча, інваліда 2-й групы, які перанёс аперацыю на сэрцы і інсульт, асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
“Працэс праходзіў па ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Я спадзяваўся і шмат хто, што прысуд абмяжуецца “хатняй хіміяй” (абмежаванне волі па месцы жыхарства. — BPN.). Але пракурор запрасіў год калоніі агульнага рэжыму”, — распавёў BPN Клімовіч перад вынясеннем прысуду.
Гэта, паводле словаў абвінавачанага, “быў для ўсіх шок”, улічваючы стан яго здароўя.
Жыхара Пінска судзілі за тое, што ён паставіў знак “смешна” пад ілюстрацыяй, дзе Лукашэнка і Уладзімір Пуцін былі ў нацысцкай форме.
“ГУБАЗіК перакваліфікаваў гэта ў тое, што я паставіў знак “клас”, малюнак пайшоў па інтэрнэце ў маёй стужцы”, — дадаў Клімовіч.
Яму таксама інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) і 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але пасля праверкі гэтыя артыкулы былі знятыя.
Падчас працэсу адвакат распавёў пра стан здароўя падабароннага, падкрэсліваў небяспеку турэмнага тэрміну для яго.
“Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінны быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца”, — заявіў Клімовіч.
Ён падкрэсліў, што займае антываенную пазіцыю і з гэтым звязаныя ягоныя публікацыі ў сацыяльных сетках.
Прысуд быў вынесены 28 лютага. Клімовіч прыйшоў на яго абвяшэнне з рэчамі. У залі суда яго ўзялі пад варту. Прысуд Клімовіч будзе абскарджваць.
Інсульт і складаную аперацыю на сэрцы Клімовіч, які ў сацсетках падпісваецца Мікалаем Вераснем, перанёс летась у траўні. Яго ўжо затрымлівалі ў мінулым снежні за рэакцыю “смешна” пад карыкатурай на Пуціна ў нацысцкай форме. Тады ў ізалятар часовага ўтрымання выклікалі хуткую дапамогу, дактары завезлі Клімовіча ў лякарню. Пазней суддзя Андрэй Бачыла аштрафаваў яго на 111 рублёў (3 базавыя велічыні).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка