Праваабаронцы: Апраўдальны прыгавор Гараўскаму не ставіць пад сумнеў злачынствы, здзейсненыя рэжымам Лукашэнкі
29 верасня, Позірк. Вынесены напярэдадні швейцарскім судом апраўдальны прыгавор экс-байцу спецатрада хуткага рэагавання (САХР) Юрыю Гараўскаму “не ставіць пад сумнеў злачынствы, здзейсненыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі”, адзначана ў заяве праваабарончага цэнтра “Вясна”, Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і TRIAL International.
Менавіта гэтыя арганізацыі ініцыявалі разбіральніцтва над былым сілавіком.
Праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасць “пакласці канец беспакаранасці за злачынствы ў Беларусі”. Яны заявілі, што і надалей будуць падтрымліваць сваякоў зніклых і забітых апанентаў рэжыму ў іх імкненні дамагчыся справядлівасці, у тым ліку падчас апеляцыі па справе Гараўскага.
“Незалежна ад выраку, судовы працэс над Юрыем Гараўскім ужо стварыў гістарычны прэцэдэнт: упершыню ў свеце суд вынес рашэнне па злачынствах, здзейсненых на тэрыторыі Беларусі, на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, — гаворыцца ў дакуменце. — Апраўдальны прыгавор сведчыць, што шлях да правасуддзя часам абсыпаны падводнымі камянямі. Аднак гэта не падарве рашучасці ахвяр працягваць барацьбу за праўду і справядлівасць”.
28 верасня акруговы суд горада Роршах (швейцарски кантон Санкт-Галлен) апраўдаў экс-байца САХРа Гараўскага, які прызнаўся ва ўдзеле ў “эскадроне смерці” — групе сілавікоў, што ў 1999 годзе на загад заснавальніка спецатрада Дзмітрыя Паўлічэнкі выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
Паводлеінфармацыі журналісткі і былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якая прысутнічала на працэсе, адвакат пацярпелых Севярын Вальц мае намер абскардзіць апраўдальны прыгавор.
Гл. таксама:
Экс-баец САХРа Гараўскі апраўданы швейцарскім судом па справе аб “эскадроне смерці” (дапоўнена)
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства